На Міжнародны фестываль тэатраў лялек “Пятроўскі балаган-2018” калектыў “Лялькі” завітаў з дзвюма пастаноўкамі. Гарэзлівы і жыццярадасны спектакль “Фенька”, пастаўлены Міхаілам Клімчуком паводле аднайменнага апавядання Л.Панцялеева, […]
Чытаць далейТрыццаць трэці сезон “Лялькі” распачаўся прэм’ерай спектакля “Казкі пра казку”
А таксама гульнямі, песнямі, танцамі, майстар-класамі, чароўным срэбным пылам, цукеркамі і ўсмешкамі. Ля ўваходу юных гледачоў сустракалі артысты Марыя Кавалёва і Сяргей Талкач. У першым фае іх чакалі вясёлыя аніматары з тэатра “Эцюд” і ўзорнага тэатра “Прэм’ера” гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі, а таксама майстар-класы па вырабе анёлаў ад гуртка “Чароўная нітка” і студыі “Лялька. Цацка. Казка” гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі. А ў другім — спявалі вакалісты студыі “Серпанцін” і скакалі, змяняючы абліччы, няўрымслівыя хлопцы і дзяўчаты з калектыву эстраднага танца “Тэр-ра-дэнс”.
У перапынку самыя дасведчаныя гледачы паўдзельнічалі ў вершаванай віктарыне, падрыхтаванай педагогам-арганізатарам Вольгай Прусак.
Ну а шарыкі з паветрам казачных краін і добры настрой дасталіся кожнаму з першых гледачоў “Казак пра казку”. Новы спектакль Міхася Клімчука прыйшоўся даспадобы і дзецям, і татам, і мамам, і бабулям, і дзядулям — карацей, усім, хто святкаваў з “Лялькай” адкрыццё новага сезону.
А сталых гледачоў увечары чакала сур’ёзная размова з Антонам Паўлавічам Чэхавым. Спектакль “Спакуса, або Чорны манах” заклікаў да разваг пра жыццёвы шлях і небяспекі, што падпільноўваюць кожнага з нас на гэтым шляху. Папярэднічала спектаклю невялікая канцэртная праграма ў выкананні піяністкі, выкладчыка кафедры музыкі Алы Уладзіміраўны Сандур і саліста — студэнта ВДУ імя П.Машэрава Аляксандра Чуяшова.
Лепшыя артысты 32-га тэатральнага сезону
Згодна даўняй традыцыі, падчас адкрыцця новага сезону “Лялькі” ганаруюцца самыя паспяховыя артысты папярэдняга. У 2017-2018 годзе спектаклі “Мой Надзейны Сябра: 101”, “Калабок” і “Казкі пра […]
Чытаць далейАдзін фестываль — дзве ўзнагароды
Спектакль “Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў”, створаная паводле твораў Уладзіміра Караткевіча, на VIII Міжнародным фестывалі тэатраў лялек “Белгародская забава” перамог у намінацыі “Лепшае музычнае афармленне […]
Чытаць далей“Мой Надзейны Сябра – 101” на восеньскіх гастролях
Гэтым разам спектакль пра непаслухмяную Дашу і мужных выратавальнікаў пабачылі каля 1 450 навучэнцаў Полацка і Наваполацка. Глядзелі, суперажывалі, апладзіравалі. Парадавала, што школьнікі выдатна ведаюць […]
Чытаць далейНа радзіме “Тараса на Парнасе”
Супрацоўнікаў “Лялькі” запрасілі да ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня бібліятэк. Гэтым разам — у Гарадку, дзе сустрэцца з артыстамі Юрыем Франковым і Наталляй Гайдук […]
Чытаць далейСпектакль “Памінальная малітва”
Сярод пачэсных гасцей фестывалю ёсць калектыў, праца якога асабліва ўзрушвае віцяблян, адорваючы іх багатай на нюансы палітрай разваг і эмоцый. Тэатр “Агніва” з падмаскоўных Мыцішчаў […]
Чытаць далейПацешны “Церамок” і яго жыхары
Пастаноўка “Церамок” Татарскага дзяржаўнага тэатра лялек “Экіят” дадала наведнікам “Лялечнага кварталу” радасці і добрага настрою. Пацеха вясёлых скамарохаў — народнай артысткі Рэспублікі Татарстан артыстаў Наталіі […]
Чытаць далей“Брэменскія музыкі” вітаюць гасцей
Адной з традыцый “Лялечнага квартала” стаў паказ спектакля “Брэменскія музыкі, што нядаўна адзначыў сваё дваццацігоддзе. “Брэменскія музыкі” выходзілі на сцэну больш за 400 разоў. І […]
Чытаць далейУвага!!!Замена спектакля!
Паважаныя гледачы! Па тэхнічных прычынах спектакль “Фенька” 14 ліпеня будзе заменены на спектакль “Воўк і 1,2,3…” Прыносім выбачэнні!
Чытаць далей







