Трыццаць трэці сезон “Лялькі” распачаўся прэм’ерай спектакля “Казкі пра казку”

А таксама гульнямі, песнямі, танцамі, майстар-класамі, чароўным срэбным пылам, цукеркамі і ўсмешкамі. Ля ўваходу юных гледачоў сустракалі артысты Марыя Кавалёва і Сяргей Талкач. У першым фае іх чакалі вясёлыя аніматары з тэатра “Эцюд” і ўзорнага тэатра “Прэм’ера” гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі, а таксама майстар-класы па вырабе анёлаў ад гуртка “Чароўная нітка” і студыі “Лялька. Цацка. Казка” гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі. А ў другім — спявалі вакалісты студыі “Серпанцін” і скакалі, змяняючы абліччы, няўрымслівыя хлопцы і дзяўчаты з калектыву эстраднага танца “Тэр-ра-дэнс”.

У перапынку самыя дасведчаныя гледачы паўдзельнічалі ў вершаванай віктарыне, падрыхтаванай педагогам-арганізатарам Вольгай Прусак.

Ну а шарыкі з паветрам казачных краін і добры настрой дасталіся кожнаму з першых гледачоў “Казак пра казку”. Новы спектакль Міхася Клімчука прыйшоўся даспадобы і дзецям, і татам, і мамам, і бабулям, і дзядулям — карацей, усім, хто святкаваў з “Лялькай” адкрыццё новага сезону.

А сталых гледачоў увечары чакала сур’ёзная размова з Антонам Паўлавічам Чэхавым. Спектакль “Спакуса, або Чорны манах” заклікаў да разваг пра жыццёвы шлях і небяспекі, што падпільноўваюць кожнага з нас на гэтым шляху. Папярэднічала спектаклю невялікая канцэртная праграма ў выкананні піяністкі,  выкладчыка кафедры музыкі Алы Уладзіміраўны Сандур і саліста — студэнта ВДУ імя П.Машэрава Аляксандра Чуяшова.

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Спектакль “Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў”, створаная паводле твораў Уладзіміра Караткевіча, на VIII Міжнародным фестывалі тэатраў лялек “Белгародская забава” перамог у намінацыі “Лепшае музычнае афармленне […]

Чытаць далей
“Мой Надзейны Сябра – 101” на восеньскіх гастролях

“Мой Надзейны Сябра – 101” на восеньскіх гастролях

Гэтым разам спектакль пра непаслухмяную Дашу і мужных выратавальнікаў пабачылі каля 1 450 навучэнцаў Полацка і Наваполацка. Глядзелі, суперажывалі, апладзіравалі. Парадавала, што школьнікі выдатна ведаюць […]

Чытаць далей
Пацешны “Церамок” і яго жыхары

Пацешны “Церамок” і яго жыхары

Пастаноўка “Церамок” Татарскага дзяржаўнага тэатра лялек “Экіят” дадала наведнікам “Лялечнага кварталу”  радасці і добрага настрою. Пацеха вясёлых скамарохаў — народнай артысткі Рэспублікі Татарстан артыстаў Наталіі […]

Чытаць далей
“Мёртвыя душы” ў “Лялечным квартале”

“Мёртвыя душы” ў “Лялечным квартале”

У гэтым годзе першым спектаклем “Лялечнага квартала” сталі “Мёртвыя душы” паводле аднайменнай паэмы Мікалая Гогаля і п’есы Міхаіла Булгакава ў выкананні артыстаў Арэнбургскага дзяржаўнага абласнога […]

Чытаць далей