Як куранятка голас шукала

0+

Кацярына Карганава
Маляўнічая казка на 1 дзею
ПастаноўкаМарыя Кавалёва
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмыМарыя Кавалёва
МузыкаВалер Парамончык
Працягласць00:30
Акцёры

Голас гучны або ціхі —
Розны ён у нас з табой,
Толькі важна, каб твой голас
Быў не чый-небудзь, а свой!

Хто ты ў такім вялікім свеце? Хто вакол нас? Як зрабіць, каб малога  пачулі і зразумелі ўсе? Пра гэта даступнай самым маленькім гледачам мовай распавядае  дынамічны вясёлы спектакль, створаны ў жанры маляўнічай казкі.

Шукаючы свой голас, Куранятка знаёміцца з Варонай, Жабай, Кошкай, Сабакам, Гуссю, Козачкай і вяртаецца да мамы з упэўненасцю, што трэба быць самім сабой.

Гледачы не толькі ўбачаць персанажаў, але і выразна пачуюць асаблівасці іх голасу, якія сведчаць пра характар кожнага. Лёгка, радасна, светла – такое ўражанне пакідае гэтая простая гісторыя.

Прэм'ера – 3 сакавіка 2024