Насарог і Жырафа

Насарог і Жырафа

 

4+

Хорст Гюнтэр
Гісторыя незвычайнага сяброўства на 2 дзеі
Пастаноўка Міхась Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Соф’я Шахноўская
Пераклад Людміла Сіманёнак
Харэаграфія Дзіяна Юрчанка
Працягласць 1:15
Акцёры

Прафесар, які разумее мову жывёл, з дапамогай жвавых асістэнтаў распавядае займальную гісторыю са сваёй ветэрынарнай практыкі. Пра знакамітага доктара Марабу і яго пацыентаў. Пра тое, што няварта слухаць балбатуноў і зайздроснікаў. І пра пяшчотнае сяброўства сарамлівага Насарога і чароўнай Жырафы.

А паколькі ўспаміны пераносяць Прафесара ў спякотную Афрыку, гледачоў чакаюць гарачыя музычныя рытмы і расквечаны яркімі фарбамі казачны свет.