4+
Юрый Якаўлеў
Кранальная гісторыя
| Сцэнічнае прачытанне і пастаноўка | Віктар Клімчук |
| Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы | Наталля Бурнас |
| Пераклад | Людміла Сіманёнак |
| Харэаграфія | Дзіяны Юрчанка |
| Працягласць | 0:50 |
| Акцёры |
|
Далёка-далёка на Поўначы ў вастраверхіх чумах жывуць людзі, якія па некалькі месяцаў не бачаць сонца. Доўгай зімовай ноччу яны распавядаюць адно аднаму сумныя і вясёлыя гісторыі.
Напрыклад, пра белага мядзведзіка Умку, што сустракае сваё першае сонца і знаёміцца з незвычайнымі мядзведзямі, у якіх на носе не расце поўсць, а футра лёгка здымаецца і гэтаксама ж лёгка апранаецца. Ці зможа маленькі мядзведзь пасябраваць з маленькім чалавекам і што атрымаецца з іх незвычайнай прыхільнасці?
Лірычна-пяшчотная гісторыя пра спазнанне свету, цікаўнасць і дабрыню не пакіне абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых.
Узнагароды:
Х Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г.Мінск 2017 г. – Дыплом фестывалю.
Прэм'ера – 02.2016