Кацёл з каменьчыкамі

Уладзімір Караткевіч
Казка-прыпавесць на 1 дзею
Інсцэніроўка Вольга Прусак
Пастаноўка Марыя Кавалёва
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Дар’я Дубовік
Музыка Мікіта Гушчанка
Харэаграфія Дзіяна Юрчанка
Працягласць 00:45
Акцёры

Каменнае сэрца не можа спачуваць. У каменным сэрцы няма любові. Прыслухайся да свайго сэрца. Якая "музыка" ў ім гучыць? Што скажа яно, калі ў цябе папросяць сапраўднай дапамогі? Што такое звычайны цуд і як навучыцца быць чараўніком?

Зазірні ў вясёлкавы наш з табою край, у сівую нашу даўніну, каб пашукаць адказы на няпростыя пытанні...

Запрашаем на спектакль паводле аднайменнай казкі Уладзіміра Караткевіча, створаны ў Год гістарычнай памяці.

Прэм'ера – 8 лістапада 2022 года.

Запіс дуды і абертановай флейты – Герман Бандарэнка