Наталля Гайдук

Актрыса

Гайдук

Артыст вышэйшай катэгорыі. У 1998 годзе скончыла Віцебскае вучылішча мастацтваў. У тэатры з 1998 года.

Стварыла цэлы шэраг запамінальных роляў у амплуа травесці. Можа выдатна выконваць характарныя і вострахарактарныя ролі. Пластычная і абаяльная актрыса,  працуе з лялькамі ўсіх сістэм кіравання.

Узнагароды актрысы:

2000 г. прэмія Віцебскага аблвыканкама за ролю Бярозкі (“Ладдзя Роспачы”).

2011 г. падзяка Міністра культуры РБ.

2016 г. грамата Міністэрства культуры РБ.

2018 г. ганаровая грамата Міністэрства культуры РБ.

2021 г. падзяка старшыні гарвыканкама.