Алег Рыхтэр

Акцёр

Алег Рыхтэр

Вядучы майстар сцэны. У 1990 годзе скончыў Мінскі інстытут культуры. У тэатры з 1991 года.

Цікавы акцёр, старанны, шукаючы, імкнецца спазнаць усе таямніцы прафесіі. З вялізным задавальненнем працуе над любым вобразам. І гэтая радасць творчасці відавочная на працягу ўсяго жыцця спектакля. Акцёр знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку. Абаяльны, любімы дзецьмі і бацькамі Дзед Мароз.

Ролі
"Ладдзя роспачы" Выліваха
"Загубленая душа, або пакаранне грэшніка" Мальвіна, Анёл
"Дэкамерон" Ларэнца
"Хлопчык-Зорка" Пракажоны, Кароль, Дрывасек
"Чароўная зброя Кэндзо" Музыка
"Тук-тук! Хто там?" Галоўны музыка
"Брэменскія музыкі" Трубадур
"Сунічкі для Веліканачкі" Крумкач, 1-е мышыня
"Дзед і Жораў" Поп
"Аладзін" Аладзін
"Кветачка-вясёлка" Сабака, Хлопчык
"Яшчэ раз пра Чырвоную Шапачку" Воўк
"Марозка" Марозка, Стары
"Чорная курыца, або падземныя жыхары" Дырэктар, Кароль
"Церам-церамок" Вожык
"Піліпка і ведзьма" Дзед, Каваль
"Дапытлівы Слонік" Дзядзька Жыраф
"Адважныя браты" Пугач
"Мой Надзейны Сябра: 101" Тата

"Мастак. Вяртанне ў Віцебск"

Тата, Дзядзька Нэх, Бакст

"Насарог і Жырафа"

Прафесар, доктар Марабу