Акцёр

Артыст вышэйшай катэгорыі. У 2009 годзе закончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У тэатры з 2009 года.
Артыст шырокага творчага дыяпазону. Арганічна іграе і Прынца, і Чорнага чалавека. Актыўна заняты ў рэпертуары.
Выдатна працуе з усімі асноўнымі лялечнымі сістэмамі. На рэпетыцыях засяроджаны, уважлівы, дакладна выконвае пастаўленыя рэжысёрам задачы, выразна акрэслівае малюнак ролі.
Пластычны, абаяльны, музычна адораны. Сам стварае музыку і вершы.
Ролі
"Прынцэса і свінапас" | Прынц |
"Скарб" | Вялікі Чорт, маленькі Чорт |
"Горад клоўна Піка" | Леў Ільвовіч |
"Папялушка, або крышталёвыя чаравічкі" | Ляснічы |
"Цудоўная скрыня з зялёным гарошкам" | Фіндус, Унук |
"Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў" | Магнат |
"Дэкамерон" | Джаванні |
"Жураўлінае пяро" | Ундзу, Скупшчык палатна |
"Нататкі вар'ята" | Начальнік аддзялення, Гарадавы (у тэатры), Цяплоў (Чорт), голеныя гранды |
"Спакуса" | Чорны манах |
"Тук-тук! Хто там?" | Мастак, музыка |
"Воўк і раз, два, тры..." | 2 акцер |
"Ямелева шчасце" | Вяшчальнік |
"Аладзін" | Джын, 2-гі слуга |
"Чорная курыца, або падземныя жыхары" | Рыцары |
"Адважныя браты" | Паляўнічы, Мядзведзь |
"Шагал. Зыход" | |
"Мой Надзейны Сябра: 101" | Доктар, Прас, Агонь |
"Чароўная зброя Кэндзо" | Марскі Цар, Дух Бассара |
"Казкі пра казку" | ІІ Навальнічны анёл |
"Лялькі Ціма Талера або Прададзены смех" | Барон Троч |