Ганна Сцепанец

Актрыса

Сцепанец

Вядучы майстар сцэны. У 1983 годзе скончыла Магілёўскае вучылішча культуры імя Н.К.Крупскай. У тэатры з 1990 года.

Аднолькава адказна і творча падыходзіць як да галоўных роляў, так і да эпізадычных, успрымаючы кожны вобраз як вялізную радасць і поспех. На сцэне можа быць і па-дзіцячы наіўнай, і па-жаночаму вельмі мудрай. Яна — гэта пакорлівая Будур і Смерць з сапраўды пякельным тэмпераментам…

Узнагароды актрысы:

2010 г. персанальная надбаўка за асабісты ўклад у развіццё і актыўную прапаганду беларускага мастацтва і культуры.

2011 г. падзяка Міністэрства культуры РБ.

2015 г. грамата Міністэрства культуры РБ.

2015 г. ганаровая грамата ГА “Беларускі цэнтр “УНІМА”.

2016 г. ганаровая грамата Міністэрства культуры РБ.

2021 г. знак “За шматгадовае служэнне Беларускаму тэатру “Лялька”.