Тук-тук! Хто там?

5+

Любамір Ралчаў
Спектакль-музычная рэпетыцыя
ПастаноўкаВіктар Клімчук
ПеракладЛюдміла Сіманёнак
СцэнаграфіяАляксандр Сідараў
Лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаАлена Яўневіч
ХарэаграфіяДзіяна Юрчанка
Працягласць1:15
Акцёры

У спектаклі "Тук-тук! Хто там?" вам выпадзе сустрэцца з даўно вядомымі героямі казкі "Воўк і сямёра казлянят": Казой, казлянятамі і Ваўком. Аднак жартаўлівая пастаноўка моцна адрозніваецца ад гісторыі, якую гледачы добра ведаюць. Таму што трапляюць яны… на рэпетыцыю, дзе артыстам даводзіцца вынаходліва імправізаваць у самых нечаканых сітуацыях.

Удалым стаўся і смелы музычны эксперымент: на працягу спектакля на сцэне гучыць жывая музыка: акардэон, сінтэзатар, акустычная і бас-гітара. І, вядома, вясёлыя спевы казачных герояў.
Прэм'ера - 03.2013