Міхась Клімчук

Рэжысёр, Акцёр

Міхась Клімчук

У 2009 годзе закончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У тэатры працаваў як артыст з 2009 года.

На VII Міжнародным фестывалі тэатраў лялек “Белгародская забава” ў г.Белгарад (Расія) быў адзначаны як лепшы акцёр за выкананне ролі Коўрына ў спектаклі “Чорны манах” паводле аповесці А.Чэхава.

У 2015 годзе дэбютаваў у якасці рэжысёра-пастаноўшчыка тэатральна-цыркавой фантазіі "Горад клоўна Піка" (Міхаіл Барценеў).

У 2016 годзе паспяхова завяршыў навучанне ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі тэатральнага мастацтва па спецыяльнасці «рэжысёр тэатра лялек».

Пастаноўкі:

“Горад клоўна Піка”, тэатральна-цыркавая фантазія на 2 дзеі  паводле твораў Міхаіла Барценева, 2015 г.;

“Фенька”, неверагодная гісторыя на 2 дзеі паводле апавядання Леаніда Панцялеева, 2017 г.;

“Казкі пра казку”, імправізацыя на 2 дзеі паводле твораў Ганны Сілівончык, 2018 г.;

“Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех”, містычная гісторыя на 2 дзеі паводле твора Дж.Круса, 2019 г.

Пастаноўкі М.Клімчука неаднаразова прымалі ўдзел у міжнародных фестывалях тэатраў лялек у Беларусі і Расіі.

Ролі
"Прынцэса і свінапас"Імператар
"Скарб"Маленькі Чорт, Мядзведзь, Павадыр
"Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў"Мірак Гульнік
"Ладдзя роспачы"Выліваха
"Дэкамерон"Гвіда
"Нататкі вар'ята"Дырэктар дэпартамента, галоўны канцлер, Філатка
"Чароўная зброя Кэндзо"
"Спакуса"Андрэй Васільевіч Коўрын
"Тук-тук! Хто там?"Мядзведзь, Музыка
"Ямелева шчасце"Генерал, Мядзведзь
"Церам-церамок"Мядзведзь