Нататкі вар’ята

Нататкі вар’ята

18+

Мікалай Гогаль
Вар’яцкая фантасмагорыя на 2 дзеі
ПеракладЛюдміла Сіманёнак
ПастаноўкаВіктар Клімчук
Сцэнаграфія і мультымедыяАлесь Сідараў
Лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаАлег Залётнеў
ХарэаграфіяДзіяна Юрчанка
Працягласць1:30
Акцёры

Чаму ператвараецца ў трагедыю шэраговае існаванне непрыкметнага чыноўніка? З-за немагчымасці дасягнуць таго, што завецца жыццёвым поспехам? З-за безнадзейнага кахання да недасяжнай дзяўчыны? З-за прыродных асаблівасцяў характару?

Дзеянне спектакля адбываецца не столькі ў рэальным свеце, колькі ў калідорах свядомасці тытулярнага саветніка Аксенція Іванавіча Папрышчына. Адрынуты грамадствам, ён імкліва губляе развагу, апускаючыся ў бездань вар’яцтва. А можа, наадварот, уздымаецца да адчування каштоўнасці Чалавека, вольнага ад шалупіння сацыяльных умоўнасцяў.