Дапытлівы слонік

4+

Рэдзьярд Кіплінг
Музычная казка на 2 дзеі
ІнсцэніроўкаГаліна Уладычына
Пераклад, тэксты песеньПётр Ламан
ПастаноўкаВіктар Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаАлег Залётнеў
ХарэаграфіяЛеанід Кляцко
Працягласць1:15
Акцёры

А вы ведаеце, чаму ў слана такі вялікі нос? Выпраўляйцеся разам з англійскімі падарожнікамі ў Афрыку і на свае вочы паглядзіце, як гэта атрымалася. У дарогу!

Дарога будзе вясёлай, як кожны дзіцячы мюзікл. Казачныя героі спяваюць, артысты танчаць. Сцэны боек таксама вырашаны ў танцавальным рытме, так што не здаюцца страшнымі або жорсткімі. Нават кракадзіл не дужа злосны. Ён, хутчэй, камічны персанаж, неабходны для развіцця дзеяння: павінен жа нехта дапамагчы Слоніку стаць дарослым.

Узнагароды:
Гастролі ў г.Вецлар (Германія) 1995 г. - Дыплом фестывалю.
Гастролі ў г.Мюнстэр (Германія) 1996 г. - Дыплом фестывалю.
Гастролі ў г.Мурманску (Расія) 2002 г. - Дыплом фестывалю.

Прэм'ера - 11.1993