Акцёр

Вядучы майстар сцэны. У 1974 году скончыў Магілёўскае вучылішча культуры імя Н.К.Крупскай. У тэатры з 1987 года.
Прыродная інтэлігентнасць і выхаванасць, абаянне і дабрыня робяць акцёра ўлюбёнцам публікі і калегаў. Глыбока нацыянальны артыст. Умела стварае малюнак ролі, знаходзіць дакладныя гукавыя і вакальныя характарыстыкі герояў, надзіва дакладна трапляючы ў «маску» лялькі, тонка адчувае атмасферу спектакля, імкнецца да ансамблевасці.
Ролі
"Скарб" | Анёл |
"Цудоўная скрыня з зялёным гарошкам" | Пэтсан, Дзядуля |
"Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў" | Бан-Жвірба |
"Ладдзя роспачы" | Лірнік |
"Загубленая душа, або пакаранне грэшніка" | Доктар, 2-гі карыфей |
"Жураўлінае пяро" | Сато, бедны селянін |
"Нататкі вар'ята" | Голеныя гранды |
"Хлопчык-Зорка" | Слуга, 1вартавы |
"Чароўная зброя Кэндзо" | Гідаю |
"Спакуса" | Ягор Сямёнавіч Пясоцкі |
"Брэменскія музыкі" | Асёл |
"Сунічкі для Веліканачкі" | Велікан |
"Бука" | Пагуляй |
"Дзед і Жораў" | Дзед |
"Аладзін" | Візір, Рыбак |
"Кветачка-вясёлка" | Хлопчыкі |
"Марозка" | Марозка, Стары |
"Чорная курыца, або падземныя жыхары" | Чарнушка-Міністр |
"Церам-церамок" | Добры дзед |
"Дапытлівы Слонік" | Пітон |
"Касмічная казка" | Астромік |
"Цар Ірад" | |
"Мастак. Вяртанне ў Віцебск" | Мастак |
"Мой вялікі маленькі Дзядуля" | Дзядуля |