Мастак. Вяртанне ў Віцебск

16+

Рэмінісцэнцыі рro domo sua
Прысвячаецца Марку Шагалу
Пастаноўка і інсцэніроўка Віктар Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Соф’і Шахноўскай
Пераклад і тэксты песень Людміла Сіманёнак
Музыка Алена Яўневіч
Харэаграфія Дзіяна Юрчанка
Працягласць 1:50
Акцёры

Ці лёгка таленту знайсці свой шлях? Асабліва калі на шляху паўстаюць сцены спрадвечных забабонаў, цемрашальства і абыякавасці. І толькі вера ў сваё наканаванне ды непаўторная Муза клічуць працягваць няпростае падарожжа да прызнання па зямлі і ў небе.

Навокал жа віруе няпростае жыццё. І людзям, што мітусяцца ў пошуках надзённага хлебу ды кідаюцца ў вір неверагодных ідэй, творчасць суайчынніка па-ранейшаму падаецца незразумелай і непатрэбнай. А Мастак працягвае шукаць сваё месца ў Віцебску. Нават пасля вечнага развітання.

Узнагароды:

XVII Міжнародны тэатральны форум "Золотой Витязь" (Масква, Расія) 2019 г. – Дыплом "За тэатральны вопыт спасціжэння свету Марка Шагала".

Прэм'ера – 03.2019