3+
Казка-падарожжа на 1 дзею
| Рэжысёр | Марыя Кавалёва |
| Мастак | Дзмітрый Гаралевіч |
| Працягласць | 00:40 |
| Акцёры |
|
Маленькі Грузавічок больш за ўсё на свеце марыць хутчэй вырасці і стаць такім жа вялікім і моцным, як яго Тата. А яшчэ ён вельмі сумуе, бо ў яго зусім няма сяброў. Каб выправіць гэта, герой адпраўляецца ў вялікае падарожжа, нават не падазраючы, што сапраўдныя цуды сустрэнуць яго ўжо за першым паваротам.
На сваім шляху Грузавічок сустракае лясных звяроў, якім таксама самотна. Ён ахвотна бярэ іх з сабой на пошукі шчасця. Калі ж на дарозе ўзнікаюць перашкоды, героі разумеюць: толькі дапамагаючы адно аднаму, можна рухацца наперад.
Прэм'ера – 17 ліпеня 2026