Асцярожна, Соня!

3+

Андрэй Усачоў
Правілы па тэхніцы бяспекі для маленькіх сабачак і непаслухмяных дзяцей на 1 дзею
ПастаноўкаСвятлана Бень
СцэнаграфіяАлесь Сідараў
Лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаМаксім Бяляўскі
Працягласць0:50
Акцёры

Гэта вясёлая гісторыя пра маленькае шчанятка — Соню. Аднойчы яе гаспадар Іван Іванавіч сышоў на працу, а Соню пакінуў у хаце за гаспадыню. Вось тут і пачаліся сапраўдныя прыгоды. Соні ўсё цікава: чаму кактус калючы, які ток жыве ў разетцы, чаму ў кране няма рыбак, калі вада цячэ з ракі? Хто ведае, куды б Соню прывяла цікаўнасць, калі б у зале не было дзяцей. Менавіта яны — галоўныя памагатыя Івана Іванавіча — перасцерагаюць Соню і вучаць яе правілам бяспечных паводзін.

Задавальненне атрымаюць усе: і суровая суседка Капіталіна Віктараўна, і няўрымслівая Соня, і кожны з гледачоў.
Прэм'ера — 06.2006