Жыў-быў Заяц

5+

Мікалай Шувалаў
Казка на 2 дзеі
ПеракладПётр Ламан
ПастаноўкаВіктар Клімчук
СцэнаграфіяАлесь Сідараў
Лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаАлег Залётнеў
Працягласць1:15
Акцёры

Была ў Лісіцы хатка ледзяная, а ў Зайца лубяная. Вясной ледзяная растала, і рыжая шкодніца выгнала вушастага з пабудаванага ім жытла. Ну а потым з'явіўся смелы Певень і ўзнавіў справядлівасць... Усе ведаюць гэтую немудрагелістую казку для самых маленькіх, але тыя, хто прыйшоў на спектакль, змогуць пабачыць яе зусім па-новаму. Гэтую гісторыю гледачам распавядаюць артысты з непадобнымі характарамі: разважлівы Міхаіл Іванавіч і мітуслівая Муся. Яны то весела жартуюць, то ўсур'ёз перашкаджаюць адно аднаму, то звяртаюцца па дапамогу да юных гледачоў.

Яркія лялькі і арыгінальныя касцюмы выканаўцаў спалучаюцца з мультымедыйным экранам, дзе раптам "ажываюць" персанажы спектакля.

Узнагароды:
Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Anima 2010" у г.Ольштын (Польшча) 2010 г. – Дыплом фестывалю.
ІІІ Міжнародны фестываль для асаблівага гледача "Одинаковыми быть необязательно" ў г.Чабаксары (Чувашская рэспубліка, Расія) 2015 г. – Дыплом у намінацыі "За яркі і цэласны мастацкі свет спектакля".
Міжнародны фестываль тэатраў і кніг "Кніжны шкап" у Брэсце 2019 г. – Дыплом фестывалю.
ІІІ адкрыты фестываль лялечных тэатраў "Кукляндыя" (Караганда, Казахстан) – Дыплом фестывалю.
ІІ Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Перекрёсток" (Новасібірск, Расія) – Дыплом "За пазітыў і весялосць", "Лепшая акцёрская работа" – Вольга Лазебная за ролю Мусі.

Прэм'ера – 02.2009