Урок, якога не было

6+

Казка-квэст на 1 дзею
Рэжысёр Дар’я Зімніцкая
Мастак Аксана Нікеенка
Харэаграфія Дзіяна Юрчанка
Працягласць 00:40
Акцёры

Што будзе, калі вучань абвесціць вайну ўласным падручнікам, а хатняе заданне назаве «нудой»? Менавіта так зрабіў звычайны школьнік Перастукін. Але падручнікі вырашылі пакрыўдзіцца па-сапраўднаму! Пасля чарговай сваркі з кнігамі Перастукін засынае і прачынаецца пасярод чароўнага мора, якое нясе яго ў таямнічую Краіну нявывучаных урокаў, створаную з памылак Перастукіна. На шляху яго чакаюць небяспекі і вельмі важныя адкрыцці. Хлопчык зразумее, што кожная памылка можа прывесці да бяды, а выпраўляць свае хібы трэба своечасова — пакуль не стала занадта позна.

Прэм'ера – 12 чэрвеня 2026