Ох і залатая табакерка

6+

Людміла Сіманёнак
Спектакль-імправізацыя па матывах беларускай народнай казкі на 2 дзеі
ПастаноўкаВіктар Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмыДзмітрый Гаралевіч
МузыкаАлена Пеле
ХарэаграфіяДзіяна Юрчанка
Працягласць1:10
Акцёры

Цяжка жылося Янку пад уладай Змея. І падараваў яму Ох чароўную табакерку, што выконвае любое жаданне. Пайшоў Янка разам з Коткай і Мышшу ад родных мясцін: людзей паглядзець, сябе паказаць…

Музыкі-Апавядальнікі, гуляючы ды жартуючы, спрабуюць высветліць, ці бывае на свеце лёгкае шчасце. А герой праз шматлікія выпрабаванні вучыцца шукаць сапраўдную сілу ва ўласным сэрцы ды ў сэрцах верных сяброў.

Прэм'ера – 02.2021