Дар'я Зімніцкая

Актрыса

Дар'я Зімніцкая

Артыст вышэйшай катэгорыі. Працуе ў Беларускім тэатры "Лялька" з 2015 года.

У 2007-2012 гадах працавала артысткай-лялькаводам першай катэгорыі у Кіеўскім акадэмічным тэатры лялек, дзе сыграла больш за 20 роляў. У 2011-2014 гадах  выкладала ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце тэатра, кіно і тэлебачання імя І.К.Карпенка-Карага дысцыпліны “Майстэрства акцёра тэатра лялек” і “Сцэнічная мова”. Падрыхтавала монаспектакль “Дзяўчынка з запалкамі” (Г.-Х.Андэрсан), з якім удзельнічала ў міжнародных тэатральных фестывалях у Расіі, Украіне, Польшчы і Літве.

Актрыса шырокага дыяпазону: у яе атрымліваюцца і лірычныя вобразы і характарныя ролі. За кароткі перыяд дасканала авалодала беларускай мовай, арганічна ўлілася ў творчы калектыў тэатра "Лялька".

Стала ініцыятарам стварэння ў тэатры групы артыстаў-лялечнікаў, якія працуюць на хадулях. Рэжысёр вулічнага спектакля "Шагал.Зыход" (2016 год).

Рэжысёр-пастаноўшчык арыгінальных гульнёва-танцавальных навагодніх праграм для дзяцей.

Узнагароды актрысы:

2016 г. ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.

2021 г. падзяка міністра культуры РБ.