Дом, дзе жывуць лялькі

6+

Вандроўка для дзяцей па чароўным свеце тэатра
Працягласць00:50
Акцёры

Ці любіце вы тэатр? А хочаце ведаць пра яго крыху болей? Справа ў тым, што свет тэатра лялек на дзіва шматгранны і таямнічы.

Запрашаем у пазнавальна-відовішчнае падарожжа па Беларускім тэатры "Лялька"! Вы даведаецеся пра гісторыю тэатра, яго сакрэты, легенды, а таксама пазнаёміцеся з некаторымі казачнымі персанажамі . А з некаторымі, магчыма, і пасябруеце. Чакаем у госці.

Дом, дзе жывуць лялькі