3+
Ніна Гернет
Інтэрактыўная казка
| Пастаноўка | Віктар Клімчук |
| Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы | Крысціна Баранава |
| Пераклад | Людміла Сіманёнак |
| Музыка | Алена Яўневіч (Пеле) |
| Працягласць | 0:50 |
| Акцёры |
|
На ўзлеску, прыгожым, як узорыстая выцінанка, дзяўчынка Алёнка пасвіць сімпатычнае гусяня – вясёлага Дарафея. Толькі пасвіць не дужа ўважліва. Так што зручным момантам карыстаецца хітрая Лісіца. А далей ужо клопату хопіць усім: і Алёнцы, і Вожыку, і гледачам…
Адметнасць пастаноўкі ў тым, што дзеці робяцца актыўнымі ўдзельнікамі прыгод, якія адбываюцца на сцэне і ў глядзельнай зале. Займальная гульня неўпрыкмет вядзе да думкі: калі бярэшся штосьці рабіць – рабі як след, нават калі справа падаецца зусім простай.
Прэм'ера – 02.2017