Аляксандр Маханькоў

Акцёр

Аляксандр Маханькоў

Вядучы майстар сцэны. У 2004 годзе закончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У тэатры з 1986 года.

Акцёр з рэдкім уменнем ствараць на дзіва красамоўныя вобразы. Выдатны камедыйны артыст. Умее таленавіта імправізаваць. Нязменна абаяльны на сцэне. Пластычны і гнуткі ў жывым плане, вынаходлівы ў стварэнні лялечнага вобраза.

Узнагароды акцёра:

2002 г. Прыз Міжнароднага фестывалю дзіцячых тэатраў у Сербіі і Чарнагорыі ў г.Котар за лепшую мужчынскую ролю — Блазна ў спектаклі “Брэменскія музыкі”.

2010 г. партрэт змешчаны на Дошку гонару Кастрычніцкага раёна г.Віцебска.

2011 г. ганаровая грамата Віцебскага аблвыканкама.

2012  г. нагрудны знак Міністэрства культуры РБ “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.

2013 г. “Крышталёвы Анёлак” ГА “Беларускі саюз тэатральных гледачоў”, падзяка старшыні Віцебскага аблвыканкама, ганаровая грамата ГА “Беларускі цэнтр “УНІМА”.

2016 г. ганаровая грамата Віцебскага аблвыканкама.

2021 г. знак “За шматгадовае служэнне Беларускаму тэатру “Лялька”.