Вольга Маханькова

Актрыса

Маханькова

Вядучы майстар сцэны. У 1987 годзе скончыла Віцебскае вучылішча мастацтваў. У тэатры з 1993 года.

Актрыса шырокага творчага дыяпазону, у кожнай сваёй працы дасягае незвычайнай арганікі. У пачатку творчай кар'еры выступала ў асноўным як лірычная гераіня. Нягледзячы на гэта з вялізным задавальненнем выконвае камічныя ролі. Не баіцца быць на сцэне непрыгожай або смешнай, падтрымлівае і развівае ў вобразе самыя неверагодныя рэжысёрскія прапановы.

Узнагароды актрысы:

1999 г. Прыз Фестывалю драматычных і лялечных спектакляў для дзяцей у г.Гродна за лепшую жаночую ролю Прынцэсы ў спектаклі “Брэменскія музыкі”.

2007 г. актрыса года на абласным конкурсе-аглядзе.

2010 г. Дыплом за лепшую жаночую ролю Прынцэсы ў спектаклі “Хлопчык-Зорка” на Міжнародным фестывалі тэатраў лялек у г.Субоціца (Сербія).

2011 г. ганаровая грамата Віцебскага аблвыканкама.

2013 г. нагрудны знак Міністэрства культуры РБ.

2016 г. ганаровая грамата Віцебскага гарвыканкама.

2018 г. падзяка старшыні Віцебскага аблвыканкама.

ганаровая грамата ГА “Беларускі цэнтр “УНІМА”.

2021 г. ганаровая грамата гарсавета дэпутатаў.