Монаспектакль, прысвечаны 80-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
Пастаноўка | Дар'я Зімніцкая |
Акцёры |
Беларускі тэатр "Лялька" запрашае гледачоў на монаспектакль "Месца памяці", прысвечаны 80-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Мы разам ўспомнім трагічныя і гераічныя падзеі таго часу, з удзячнасцю паклонімся продкам, якія не шкадавалі жыцця дзеля нашага шчаслівага сённяшняга дня. Спектакль насычаны цікавым фактычным матэрыялам: дакументальныя звесткі, успаміны відавочцаў, пісьмы з фронту, фотаздымкі і відэазапісы. Адпаведны эмацыянальны настрой ствараюць удала падабраныя паэтычныя і музычныя творы беларускіх і рускіх аўтараў. Чакаем вас, дарагія сябры!
Прэм'ера – 17 мая 2025