4+
Хорст Гюнтэр
Гісторыя незвычайнага сяброўства на 2 дзеі
| Пастаноўка | Міхась Клімчук |
| Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы | Соф’я Шахноўская |
| Пераклад | Людміла Сіманёнак |
| Харэаграфія | Дзіяна Юрчанка |
| Працягласць | 1:15 |
| Акцёры |
|
Прафесар, які разумее мову жывёл, з дапамогай жвавых асістэнтаў распавядае займальную гісторыю са сваёй ветэрынарнай практыкі. Пра знакамітага доктара Марабу і яго пацыентаў. Пра тое, што няварта слухаць балбатуноў і зайздроснікаў. І пра пяшчотнае сяброўства сарамлівага Насарога і чароўнай Жырафы.
А паколькі ўспаміны пераносяць Прафесара ў спякотную Афрыку, гледачоў чакаюць гарачыя музычныя рытмы і расквечаны яркімі фарбамі казачны свет.
Прэм'ера – 07.2020