6+
Візуальны перформанс
Пастаноўка | Дар’я Зімніцкая |
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы | Аксана Нікеенка |
Працягласць | 00:30 |
Акцёры |
"Жыццё — гэта відавочны цуд!" (Марк Шагал)
Унікальная варыяцыя на тэму жыцця і творчасці найвядомейшага з віцебскіх мастакоў. Сцверджанне права на ўласны ўнікальны шлях, яднанне зямнога з узвышаным, Любоў і Каханне. Упершыню ў гісторыі Беларускага тэатра "Лялька" акцёры працуюць з лялькамі на хадулях. Знакавыя працы мастака ўвасабляюцца праз тэатр ценяў і адмысловую сістэму сімвалаў. Адрасуецца прыхільнікам творчасці Марка Шагала і ўсім жадаючым зірнуць на свет праз павелічальнае шкло Мастацтва.
Прэм'ера – 07.2015