Ларыса Мартынава

Актрыса

Мартынава

Вядучы майстар сцэны. У 1989 году скончыла Мінскі інстытут культуры. У тэатры з 1989 года.

Актрыса — безумоўны лідэр на сцэне. Стварае запамінальныя вобразы, спалучаючы ў сабе дзіцячую наіўнасць з яркай характарнасцю. Са сцэны прапагандуе мараль, не прымае грубасць і зло ў любых праявах. Ёй найбольш блізкая роля Хлопчыка-Зоркі, які прайшоў праз страшныя выпрабаванні дзеля пакаяння за сваю ганарлівасць.

Ролі
"Умка" Мама-мядзведзіца
"Цудоўная скрыня з зялёным гарошкам" Мюклы, Курыцу
"Жураўлінае пяро"  
"Хлопчык-Зорка" Хлопчык –Зорка
"Чароўная зброя Кэндзо"  
"Брэменскія музыкі" Певень
"Асцярожна, Соня!" Капіталіна Віктараўна Пчолкіна
"Дзед і Жораў" Баба, Жораў
"Кветачка-вясёлка" Маці, Прадавец, Дзяўчынка
"Яшчэ раз пра Чырвоную Шапачку" Чырвоная Шапачка
"Марозка" Старая, Ліса
"Чорная курыца, або падземныя жыхары" Алёша, Трынушка
"Церам-церамок" Певень
"Дапытлівы Слонік" Слонік
"Адважныя браты" Скок, Рысь
"Мой Надзейны Сябра: 101" Мама