6+
Валянцін Катаеў
Музычная казка на 2 дзеі
Інсцэніроўка і тэксты песень | Пятро Ламан |
Пастаноўка | Віктар Клімчук |
Сцэнаграфія | Алесь Сідараў |
Лялькі і касцюмы | Ганна Сідарава |
Харэаграфія | Надзея Благадацкіх |
Музыка | Алег Залётнеў |
Працягласць | 1:20 |
Акцёры |
|
У невялікім горадзе, у самым звычайным двары жыла звычайная дзяўчынка Жэня. І вось аднойчы ў яе з’явілася магчымасць ажыццявіць свае запаветныя жаданні.
Твор Валянціна Катаева ў тэатры «Лялька» трансфармаваўся ў вясёлую гульню. У двары, дзе няма бруду і непарадку, хуліганства і нявыхаванасці. Але затое ёсць мноства песень, прыгожыя танцы, цікавыя забавы. І няхай сабе знешне персанажы спектакля адрозніваюцца ад цяперашніх дзяцей, спачуваюць і вучацца дабрыні яны ва ўсе часы аднолькава. І сучасныя хлопчыкі і дзяўчынкі, канечне ж, таксама прыдумляюць і разважаюць, перажываюць за герояў разам з артыстамі. І гэтыя фантазіі, безумоўна, нараджаюць думкі і высновы, дзякуючы якім маленькія фантазёры ператвараюцца ў сапраўдных асоб.
Узнагароды:
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г. Мінск (Беларусь) 2010 г. – Дыплом фестывалю.
Прэм'ера - 02.2008