14+
Уладзімір Караткевіч
Спектакль-фантазія на 1 дзею
Інсцэніроўка | Ганна Сідарава |
Пастаноўка | Віктар Клімчук |
Сцэнаграфія | Алесь Сідараў |
Лялькі і касцюмы | Ганна Сідарава |
Музыка | Алена Яўневіч |
Харэаграфія | Дзіяна Юрчанка |
Працягласць | 0:50 |
Акцёры |
|
Спектакль-фантазія перанясе гледача ў далёкія часы – часы Сярэднявечча на Беларусі. Тады, калі кнігі былі забароненыя, калі не было вольнасці, калі адзінай зброяй была музыка, а выратавальнікамі – вандроўныя песняры…
Лепшым з такіх музыкаў, які насіў у сваім сэрцы любоў да роднай зямлі і нагадваў людзям аб забытай свабодзе, гонары і радасці, быў скрыпач Алесь Бан-Жвірба. Пашкадаваўшы самаадданае Каханне бескарыслівых Янука і Марты, што ажаніліся, нягледзячы на пагрозу помсты закаханага ў Марту жорсткага Магната, Бан-Жвірба зрабіў немагчымае і выратаваў маладых.
“Калі ты не складзеш такой песні ў гонар Радзімы і волі – шэлег табе цана”, – нагадвае нам Уладзімір Караткевіч вуснамі Бана-Жвірбы аб сапраўдным прызначэнні не толькі творцы, але і кожнага чалавека.
Узнагароды:
III Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Преданья старины глубокой…" у г.Тамбове (Расія) 2017 г. – Дыплом фестывалю.
VIII Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Белгародская забава" ў г. Белгарад (Расія) 2018 г. – Дыплом пераможцы ў намінацыі "Лепшае музычнае афармленне спектакля", дыплом "За ўвасабленне на сцэне класікі нацыянальнай літаратуры".
Прэм'ера – 09.2013