Алег Рыхтэр

Акцёр

Алег Рыхтэр

Вядучы майстар сцэны. У 1990 годзе скончыў Мінскі інстытут культуры. У тэатры з 1991 года.

Цікавы акцёр, старанны, шукаючы, імкнецца спазнаць усе таямніцы прафесіі. З вялізным задавальненнем працуе над любым вобразам. І гэтая радасць творчасці відавочная на працягу ўсяго жыцця спектакля. Акцёр знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку. Абаяльны, любімы дзецьмі і бацькамі Дзед Мароз.