Ганна Сцепанец

Актрыса

Сцепанец

Вядучы майстар сцэны. У 1983 годзе скончыла Магілёўскае вучылішча культуры імя Н.К.Крупскай. У тэатры з 1990 года.

Аднолькава адказна і творча падыходзіць як да галоўных роляў, так і да эпізадычных, успрымаючы кожны вобраз як вялізную радасць і поспех. На сцэне можа быць і па-дзіцячы наіўнай, і па-жаночаму вельмі мудрай. Яна — гэта пакорлівая Будур і Смерць з сапраўды пякельным тэмпераментам…

Ролі
"Прынцэса і свінапас" Фрэйліна
"Вясёлы Дарафей" Лісіца
"Умка" Мама-мядзведзіца
"Папялушка, або крышталёвыя чаравічкі" Ганна, Паж
"Ладдзя роспачы" Жыццё, Бона, Смерць
"Дэкамерон" Беатрычэ
"Жураўлінае пяро" Ацумі, яго жонка
"Нататкі вар'ята" Меджы, Дзяўчынка, Жанчына (у тэатры)
"Хлопчык-Зорка" Дачка
"Чароўная зброя Кэндзо" Юкіко
"Тук-тук! Хто там?" Каза-мама, Баяка
"Брэменскія музыкі" Варта, Разбойнікі
"Аладзін" Прынцэса
"Марозка" Дашачка, Зайчык
"Чорная курыца, або падземныя жыхары" Рыцары
"Церам-церамок" Мышка
"Адважныя браты" Паскок
"Цар Ірад"  
"Мой Надзейны Сябра: 101" Мама