Сяргей Талкач

Акцёр

Талкач

Акцёр вышэйшай катэгорыі. У 2009 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У тэатры з 2009 года.

Артыст з фантазіяй, падчас рэпетыцый выяўляе ініцыятыву, прыдумляе нестандартныя вырашэнні вобразаў.

Займаецца вакалам і фехтаваннем, стала працуе ў студыі сучаснай харэаграфіі. З'яўляецца харэографам спектакляў "Папялушка, або Крышталёвыя чаравічкі" і "Горад клоуна Піка".

Здымаецца ў кліпах і фільмах.