3+
Самуіл Маршак
Музычная казка на 2 дзеі
Пастаноўка | Віктар Клімчук |
Інсцэніроўка | Уладзімір Маслаў |
Пераклад | Марыя Баравік |
Сцэнаграфія і лялькі | Ганна Сідарава |
Музыка | Алег Залётнеў |
Харэаграфія | Леанід Кляцко |
Працягласць | 1:00 |
Акцёры |
|
"Церам-церамок" – адзін са спектакляў, з якіх мае сэнс пачынаць знаёмства маленькага гледача з "Лялькай". Менавіта на сцэне нашага тэатра героі вядомай казкі загаварылі і заспявалі на беларускай мове. Апякуюцца ж звяркамі Добры Дзед і Злы Дзед. Чые ўлюбёнцы перамогуць?
У спектаклі шмат лялечных фокусаў. Не толькі дзецям, але і дарослым цікава назіраць, як з дзяжы вырастае цеста і раптам хапае за нос мышку-гаспадыню, як распускаюцца проста на вачах гледачоў кветкі, шчодра палітыя руплівай Жабкай. Дробязі? Але менавіта з іх складаецца шчырае захапленне і выдатны настрой нашых гледачоў.
Узнагароды:
Фестываль тэатраў лялек у г.Магілёў (Беларусь) 1993 г. – Дыплом фестывалю.
Прэм'ера – 09.1992