Дзядзька Ваня і сястры тры

16+

Дыялогі
ПастаноўкаЮрый Пахомаў
СцэнаграфіяАляксандр Сідараў
ПеракладАляксандр Маханькоў
ХарэаграфіяДзіяна Юрчанка
Працягласць1:15
Акцёры

Акцёр правінцыйнага тэатра Уладзімір Сяргеевіч Бялоў выцягвае з пяску памяці сваё жыццё: маленства, каханне, праца… Ягоны час па кроплі сыходзіць, а чамадан няспраўджаных надзей ужо перапоўнены. Але Бялоў ведае, што на многае яшчэ здольны, можа сыграць і Хлестакова, і Гамлета, і нават Шцірліца. І, мабыць, ён возьме свой чамадан і пойдзе далей.

Жыццё – гэта тэатр няспраўджаных надзей. Кожны чалавек спадзяецца атрымаць значную ролю, але лёс распараджаецца па-іншаму. "Дзядзька Ваня і сястры тры" – спектакль, адрасаваны ўсім людзям. Гэта "лебядзіная песня" не толькі прафесіі, але і чалавека. Чалавека нерэалізаванага, жыццё якога незаўважна для яго самога праходзіць дарма.

Узнагароды:
ІІ Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Лялькі над Нёманам" у г.Гродна 2014 г. – Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у Мінску 2014 г. – Дыплом фестывалю.

Прэм'ера – 05.2013