Сонейка і снежныя чалавечкі

3+

А.Весялоў
Зімовая казка на 1 дзею
Пастаноўка Сяргей Брыжань
Сцэнаграфія Алесь Сідараў
Лялькі і касцюмы Ганна Сідарава
Музыка Іван Пуставой
Акцёры

Гэтая гісторыя пра двух маленькіх снегавікоў. Іх зляпілі ў заснежаным парку маладыя людзі. Снегавікі ажываюць і выпраўляюцца ў госці да сонейка — папрасіць, каб яно не прыходзіла, дало маленькім снежным чалавечкам пажыць даўжэй. Але па дарозе да сонейка снегавікам увесь час сустракаюцца лясныя жыхары. Адзін замарозіў лапкі, другі — памірае з голаду, трэці ніяк не можа заснуць з-за халадэчы.

І вандроўнікі прымаюць вельмі няпростае рашэнне: клічуць сонейка на дапамогу сваім новым знаёмым. Яно сагрэла лес, але растапіла маленькіх і слабых, але вельмі добрых снежных чалавечкаў. З праталіны выраслі дзве пяшчотныя пралескі, а калі іх пялёсткі адкрыліся, адтуль выпырхнулі маленькія анёлкі, так падобныя на снегавікоў...