Вольга Лазебная

Актрыса

Вольга Лазебная

Вядучы майстар сцэны. У 1997 годзе скончыла Віцебскае вучылішча мастацтваў. У тэатры з 1998 года.

Выдатная актрыса, абаяльная, тонкая, з незвычайным шармам. Аднолькава цікавая практычна ў любым амплуа — ад лірычнай гераіні да камічнай травесці. Актрысе ўласцівая высокая працаздольнасць, адказнае стаўленне да справы.

Узнагароды актрысы:

2006 г. прэмія на абласным конкурсе-аглядзе.

2009 г. актрыса года рашэннем Віцебскага аблвыканкама.

2010 г. дзяржаўная стыпендыя ў галіне тэатральнага мастацтва.

2011 г. падзяка Віцебскага аблвыканкама.

2013 г. падзяка Міністра культуры РБ.

2016 г. грамата Міністэрства культуры РБ.

2018 г.  ганаровая грамата Міністэрства культуры РБ.

2021 г. нагрудны знак Міністэрства культуры РБ “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.

2022 г. Дыплом ІІ Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек “Перекрёсток” (Новасібірск, Расія) - “Лепшая акцёрская работа”.