Шагал. Зыход

16+

Візуальны перформанс
Пастаноўка Дар’я Зімніцкая
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Аксана Нікеенка (Пляшкова)
Акцёры

«Жыццё — гэта відавочны цуд!» (Марк Шагал)

Унікальная варыяцыя на тэму жыцця і творчасці найвядомейшага з віцебскіх мастакоў. Сцверджанне права на ўласны ўнікальны шлях, яднанне зямнога з узвышаным, Любоў і Каханне. Упершыню ў гісторыі Беларускага тэатра «Лялька» акцёры працуюць з лялькамі на хадулях. Знакавыя працы мастака ўвасабляюцца праз тэатр ценяў і адмысловую сістэму сімвалаў. Адрасуецца прыхільнікам творчасці Марка Шагала і ўсім жадаючым зірнуць на свет праз павелічальнае шкло Мастацтва.