Яшчэ раз пра Чырвоную Шапачку

3+

Сяргей Яфрэмаў, Сямён Коган
Зусім верагоднае здарэнне на 2 дзеі
Пераклад Марыя Баравік
Пастаноўка Віктар Клімчук
Сцэнаграфія і лялькі Алесь Сідараў
Музыка Алег Залётнеў
Акцёры

Ужо сама назва спектакля сведчыць пра тое, што сюжэт яго будзе адрознівацца ад традыцыйнага, напісанага французскім казачнікам. Кажуць, Шарль Перо пісаў свой твор у той час, калі ў Францыі сапраўды існаваў небяспечны і жахлівы Воўк — людаед. Казка са шчаслівым фіналам павінна была супакоіць дзяцей, пазбавіць іх страху.

Вядомую гісторыю пра дзяўчынку і Ваўка распавядаюць лялечнікі – людзі вясёлыя і лагодныя. І вырашаюць яны ўсё зрабіць па-свойму. Для пачатку пазбавіцца ад Ваўка – галоўнага парушальніка спакою. Аднак Воўк аказваецца не такім прасцячком… І на сцэне, і ў зале пануе вясёлая мітусня. І ўсе гледачы да апошняга ўдзельнічаюць у выратаванні гераінь. Непрадказальнасць сюжэту, маляўнічыя лялькі — марыянеткі робяць спектакль адным з найпапулярнейшых у гледачоў «Лялькі».