Воўк і раз, два, тры…

3+

Ніна Мацяш
Музычная казка на 2 дзеі
ПастаноўкаВіктар Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаАлена Яўневіч
Тэксты песеньПётр Ламан
ХарэаграфіяВалянціна Пачачура
Працягласць1:20
Акцёры

У якім творы Воўк хацеў пажывіцца трымя вясёлымі персанажамі? Кім былі гэтыя браты? Ну, канечне, парсючкамі! А паўстае гэтая гісторыя перад гледачом у апавяданні артыстаў кабарэ. Што такое кабарэ? Гэта месца, дзе нарадзіўся жанр эстрады.

Уяўленне малых і дарослых хвалююць першыя акорды яркіх мелодый. Заслона адчыняецца, і вось яно – сапраўднае кабарэ. Расквечаная лямпачкамі дэкарацыя, эфектныя касцюмы артыстаў (якія, дарэчы, у час спектакля будуць неаднойчы зменены) і, вядома, казка са сваёй вялікай мудрасцю: будуй жыцце так, каб яго ніякія вятры не разнеслі.

Узнагароды:
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г.Франкфурт-на-Одэры (Германія) 2003 г. – Дыплом фестывалю.
Прэм'ера – 11.2000