Цар Ірад

16+

Традыцыйная беларуская батлейка
Лялькі створаныя па ўзоры магілёўскай батлейкі ХІХ стагоддзя
Сцэнаграфія і лялькі Аляксандр Сідараў
Акцёры

Запальваюцца свечкі — і музейны экспанат ажывае. Гучаць неўміручыя галасы герояў адвечнай драмы, а ў галасах тых — і замілаванне, і страх, і боль, і нянавісць, і вера ў найвышэйшую справядлівасць.

Тэкст батлейкавага прадстаўлення падаецца паводле запісаў Е.Р. Раманава, зробленых у ваколіцах Віцебска напрыканцы ХІХ стагоддзя. У народнай драме Дабро і Зло жывуць на розных паверхах ды змагаюцца зацята і бескампрамісна. А светлы Анёл са званочкам не стамляецца нагадваць: «Чалавеча бедны! Не правазнасіся!»