Скарб

7+

Уладзімір Караткевіч
Прыпавесць на 2 дзеі
Сцэнічная рэдакцыя Беларускі тэатр “Лялька”
Адаптацыя і пастаноўка Віктар Клімчук
Сцэнаграфія Аляксандр Сідараў
Лялькі і касцюмы Ганна Сідарава
Музыка Алег Залётнёў
Харэаграфія і пластыка Дзіяна Юрчанка
Акцёры

“У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі...” У краіне, створанай геніем Уладзіміра Караткевіча, хаваецца скарб, даражэйшы за золата. Змагаюцца за яго Анёл з Чортам, і ад зыходу гэтай барацьбы залежыць лёс не толькі Янкі-ды-Жонкі, а і ўсяго наваколля, па якім ходзяць Павадыр з дужым Мядзведзем.

Паглядзі спектакль ды падумай: што гэта за скарб, і ў чые рукі ён урэшце трапіць?