Хлопчык-зорка

7+

Аскар Уайльд
Пастаноўка Віктар Клімчук
Сцэнаграфія Алесь Сідараў
Лялькі і касцюмы Ганна Сідарава
Музыка Алег Залётнеў
Акцёры

Вяртаючыся дамоў зімовай ноччу, дрывасек і яго сусед знайшлі ў лесе маленькага хлопчыка. Дрывасек пашкадаваў дзіця і забраў у сваю сям’ю. Хлопчык вырас таленавітым, разумным і прыгожым. Але сэрца яго перапоўніла ганарлівасць, не пакідаючы месца дабрыні і спачуванню.

Усе мы крочым па дарозе жыцця. Дарога гэтая бывае рознай: і цяжкой, і лёгкай, і прыемнай, і невыноснай. Мы ідзем, часам абражаем іншых, у паўсядзённай мітусні не заўважаючы свайго граху. І толькі калі маральнае выродства становіцца відавочным выродствам знешнім, ахоплівае жаданне азірнуцца. Мы з усяе сілы спрабуем выправіць памылкі, вярнуць часам незваротнае, адрадзіць прыгажосць сваёй душы. Але часам гэта бывае так позна...