Дзед і Жораў

5+

Віталь Вольскі
Казка на 2 дзеі
ПастаноўкаВіктар Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмыГанна Сідарава
Працягласць1:20
Акцёры

На поле старога селяніна стаў прылятаць Жораў і таптаць гарох. Дзед злавіў птушку, але не пакараў, бо пашкадаваў яе. Так пачалося іх незвычайнае сяброўства. За сваю дабрыню дзед быў шчодра ўзнагароджаны спагадай незвычайнага Жорава і падарункамі, якія зрабілі шчаслівым не толькі старога, але і ўсіх вяскоўцаў. Але што рабіць са злымі людзьмі, сквапнымі да чужога?

У спектаклі ёсць месца і сакавітаму народнаму гумару, і рамантыцы, і роздуму над неацэннасцю дабрыні і шчодрасці ў штодзённых стасунках.

Узнагароды:
Гастролі ў г.Лімож (Францыя) 1997 г. – Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у Турцыі 2001 г. – Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль фальклору ў г.Даўгаўпілс (Латвія) 2008 г. – Дыплом фестывалю.

Прэм'ера – 01.1996