Скарб

7+

Уладзімір Караткевіч
Прыпавесць на 2 дзеі
Сцэнічная рэдакцыяБеларускі тэатр "Лялька"
Адаптацыя і пастаноўкаВіктар Клімчук
СцэнаграфіяАляксандр Сідараў
Лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаАлег Залётнёў
Харэаграфія і пластыкаДзіяна Юрчанка
Працягласць1:05
Акцёры

"У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі..." У краіне, створанай геніем Уладзіміра Караткевіча, хаваецца скарб, даражэйшы за золата. Змагаюцца за яго Анёл з Чортам, і ад зыходу гэтай барацьбы залежыць лёс не толькі Янкі-ды-Жонкі, а і ўсяго наваколля, па якім ходзяць Павадыр з дужым Мядзведзем.
Паглядзі спектакль ды падумай: што гэта за скарб, і ў чые рукі ён урэшце трапіць?

Узнагароды:
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г. Вінніца (Украіна) 2005 г. – Гран-пры фестывалю.
Міжнародны фестываль "Белая вежа" ў г. Брэст (Беларусь) 2005 г. – Дыплом фестывалю.
Гастролі ў г. Вільнюс (Літва) 2006 г. – Дыплом фестывалю.
Намінант на атрыманне.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек г. Мыцішчы (Расія) 2006 г. – Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль эксперыментальных тэатраў у г. Каір (Егіпет) 2006 г. – Прыз за лепшы візуальны спектакль фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г. Набуль (Туніс) 2008 г. – Дыплом фестывалю.

Прэм'ера – 09.2018