16+
Антон Чэхаў
(паводле аповесці “Чорны манах”)
Пастаноўка | Віктар Клімчук |
Сцэнаграфія | Наталля Бурнас |
Пераклад | Людміла Сіманёнак |
Працягласць | 1:15 |
Акцёры |
|
П’еса паводле аповесці Антона Паўлавіча Чэхава "Чорны манах". Галоўны герой, Андрэй Коўрын, малады таленавіты вучоны, захапляецца цікавай гісторыяй пра манаха, што бясконца вандруе ў часе і прасторы, і нечакана сустракаецца з героем гэтага падання. Коўрын яшчэ не ведае, па якім шляху скіруецца ягонае жыццё ў выніку штодзённых кантактаў з новым знаёмым…
Гледачы змогуць паназіраць за развіццём адвечнага сюжэту пра спакусніка, што схаваўся ў райскім садзе спакою і самазадаволенасці, і назаўжды перамяніў лёс не толькі самога спакушанага, але і ўсіх, хто знітаваны з ім повяззю любові.
Узнагароды:
VII Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Белгародская забава" ў г. Белгарад (Расія) 2015 г. – Дыплом за лепшую акцёрскую работу – ролю Коўрына (М. Клімчук).
ІХ Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г. Мінск 2016 г. – Дыплом фестывалю.
Прэм'ера – 07.2014