Ямелева шчасце

4+

Лізавета Тарахоўская
Жартоўнае прадстаўленне на 2 дзеі паводле рускіх народных казак
ПеракладВалянцін Лукша
ПастаноўкаВіктар Клімчук
СцэнаграфіяАлесь Сідараў
Лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаАлег Залётнеў
ХарэаграфіяДзіяна Юрчанка
Працягласць1:15
Акцёры

У гэтай пастаноўцы арганічна перапляліся сюжэты чатырох рускіх народных казак: "Ямеля", "Па шчупаковаму казанню", "Царэўна Несмяяна", "Танцавальны гармонік". Спектакль насычаны трапнымі жартамі, ухваляе такія якасці, як дабрыня, чалавечнасць, кемлівасць.

Аднойчы звычайнаму сялянскаму хлопцу Ямелю вельмі пашчасціла: шчупак адкрыў яму, узамен за выратаванае жыццё, чароўныя словы, з дапамогай якіх любое жаданне Ямелі ажыццяўлялася. Ці можа такі падарунак лёсу зрабіць шчаслівым чалавека, уладкаваць яго жыццё і жыццё яго блізкіх? А дапамагчы супрацьстаяць сіле ўладароў гэтага свету? Знайсці сяброў і каханую? На ўсе гэтыя пытанні гледачы пашукаюць адказ разам з артыстамі.
Прэм'ера – 02.2012