Ладдзя Роспачы

18+

Уладзімір Караткевіч
Філасофская прыпавесць з элементамі балагану на 2 дзеі
Інсцэніроўка Расціслаў Асвяціч
Пастаноўка Віктар Клімчук
Сцэнаграфія і лялькі Алесь Сідараў
Касцюмы Ганна Сідарава
Музыка Алег Залётнеў
Камп’ютарная аранжыроўка музыкі Велімір Залатнёў
Акцёры

Рэжысёр задаўся пытаннем, якое зазвычай застаецца па-за ўвагай: а што сталася прычынай такой ранняй — у трыццаць тры гады — сустрэчы Гервасія Вылівахі са Смерцю? Спектакль разыгрываецца ў жанры філасофскай прыпавесці з элементамі балагану. Гратэск выяўляе ненатуральнасць так званых сацыяльных роляў. Маскі хаваюць людзей ад здзекаў Жыцця.

Кантрастам балагану паўстае царства мёртвых, дзе ўжо другі, сапраўдны Выліваха, пазбаўлены балаганных крылаў і маскі гуляе са Смерцю ў шахматы. І нібыта найвышэйшыя сілы спасылаюць на яго прасвятленне, даючы магчымасць выйграць і вярнуцца на зямлю для новага, не балаганнага, а сапраўднага жыцця. А найвышэйшая перамога — калі нямыя размыкаюць свае вусны, прамаўляючы: “Божа зямлі маёй…”